12 - 13 кастрычніка 2023

12 - 13 кастрычніка 2023


10.10.2023

12 - 13 кастрычніка 2023 года адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 95-годдзю НАН Беларусі.

12 кастрычніка 2023 года (чацвер) у 10.00 у НАН Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё II Форуму і выставы IT-Акадэмграда "Штучны інтэлект у Беларусі", прымеркаваных да 95-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. На II Форуме ІТ-Акадэмграда "Штучны інтэлект у Беларусі" будзе арганізавана выстаўка значных айчынных распрацовак у галіне штучнага інтэлекту і робататэхнікі; прэзентацыя беларускай лічбавай платформы штучнага інтэлекту; правядзенне адкрытага конкурсу "Лідэры штучнага інтэлекту ў Беларусі - 2023"; работа тэматычных секцый і круглага стала.

12 кастрычніка 2023 года (чацвер) у 11.00 (пасля адкрыцця выставы "Штучны інтэлект у Беларусі") адбудзецца ўрачыстае адкрыццё архітэктурна-мастацкай кампазіцыі "Залатое кальцо беларускай навукі" і цырымонія закладкі капсулы з пасланнем нашчадкам.

13 кастрычніка 2023 г. у 15.00 адбудзецца ўрачысты сход навуковай грамадскасці, прысвечаны 95-годдзю НАН Беларусі (Вялікая канферэнц-зала НАН Беларусі, пр-т Незалежнасці, 66, 2-гі паверх), дзе будуць узнагароджаны лепшыя вучоныя краіны. У холе другога паверха Прэзідыума НАН Беларусі можна будзе азнаёміцца з экспазіцыямі гуманітарнага профілю: археалагічнай, выставай сучасных кніжных выданняў, выставай літаратуры, прысвечанай гісторыі Акадэміі навук. У свабодным доступе будзе знаходзіцца абноўленая пастаянна-дзейная выстава "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", музей гісторыі НАН Беларусі.

У дні юбілейных урачыстасцей 10–13 кастрычніка 2023 года пройдзе Чацвёртая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Навука - аснова нашай дзяржаўнасці". Праграма канферэнцыі ўключае фундаментальныя і прыкладныя пытанні стварэння навукаёмістых тэхналогій, матэрыялаў і прадуктаў па прарыўных напрамках развіцця навукі.


Возврат к списку


       




© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс