Падзеі і мерапрыемствы

Падзеі і мерапрыемствы


29.04.2022

21 і 22 красавіка 2022 г. заг. лабараторыi В.А.Кавалёў і заг. сектарам Я.М.Яфімаў прынялі ўдзел у Форуме «БЕЛАРУСЬ-КІТАЙ Мост для інавацый», арганізаваным Мінскім Навукова-тэхнічным паркам БНТУ «Палітэхнік». В.А.Кавалёў выступіў на Форуме з дакладам аб прымяненні метадаў штучнага інтэлекту для дыягностыкі розных захворванняў.

21 красавіка генеральны дырэктар Круглікаў С.У. даў інтэрв'ю Але Валохінай, вядучай Радыё Расіі, аб імпартазамяшчэнні ў IT і аб суперкампутарах.

22 красавіка 2022 г. па ініцыятыве дырэктара Іркуцкага філіяла Сібірскага аддзялення РАН акадэміка Бычкова І.У. адбылася сустрэча ў анлайн-фармаце прадстаўнікоў АІПІ НАН Беларусі і Інстытута дынамікі сістэм і тэорыі кіравання імя В.М. Матросава Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук (ІДСТУ СА РАН). У працэсе гутаркі былі абмеркаваны пытанні падачы сумеснага праекта па тэматыцы маніторынгу лясных пажараў на аб'яўлены конкурс БРФФД-РНФ на 2022-2023 гг. Былі таксама разгледжаны пытанні прадстаўлення сумеснага задання ў новую праграму Саюзнай дзяржавы "Космодозор-СГ" на 2023-2027 гады. У сустрэчы з боку АІПІ НАН Беларусі прынялі ўдзел генеральны дырэктар Круглікаў С.В., кіраўнікі падраздзяленняў Тузікаў А.В., Караняка С.А., Краўцоў С.Л, гл. канструктар праекта Мацюшэнка В.М.

21 красавіка 2022 года на пасяджэнні вучонага савета АІПІ НАН Беларусі на пасаду намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце была рэкамендавана кандыдатура кандыдата тэхнічных навук, дацэнта Касаніна Сяргея Мікалаевіча.

26 красавіка 2022 года адбыўся візіт у інстытут прадстаўнікоў Алма-Ацінскага ўніверсітэта энергетыкі і сувязі (Казахстан) у мэтах азнаямлення з распрацоўкамі АІПІ НАН Беларусі і абмеркавання магчымага супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій. Казахскіх спецыялістаў зацікавілі распрацоўкі ў галіне прымянення метадаў штучнага інтэлекту для распазнання аб'ектаў відэакамерамі, устаноўленымі на БПЛА. Таксама была праяўлена цікавасць да выкарыстання вылічальных рэсурсаў Рэспубліканскага суперкамп'ютарнага цэнтра калектыўнага карыстання.

27-28 красавіка 2022 года супрацоўнікі лабараторыі №214 прынялі ўдзел (у рэжыме он-лайн) ва ўсерасійскай канферэнцыі «Штучны інтэлект: праблемы даверу», якая арганізавана Навуковай радай пры Прэзідыуме РАН па метадалогіі штучнага інтэлекту і кагнітыўных даследаванняў. З дакладам на канферэнцыі выступіў галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі Г.У.Лосік.

27 красавіка загадчык лабараторыі д.т.н. С.В.Мядзведзеў прыняў удзел у IX Міжгаліновай навукова-практычнай канферэнцыі "Эфектыўная зварка: якасць, бяспека, рэсурсазберажэнне" з дакладам "Глабальная цыфравізацыя зборачна-зварачных вытворчасцей: перадумовы, праблемы, рашэнні і перспектывы". За ўдзел у канферэнцыі атрыманы ганаровы сертыфікат.

27 красавіка загадчык лабараторыі С.В.Мядзведзеў у якасці Старшыні ДЭК прыняў удзел у абароне магістарскіх дысертацый на Механіка-матэматычнага факультэта БДУ.

25 красавіка 2022 года загадчык аддзела сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій Карэняка С.А. даў інтэрв'ю тэлерадыё-кампаніі "ТРА Саюз" для праграмы "Партнёрства". У размове былі закрануты пытанні актуальнасці рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы для супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне космасу, у тым ліку новай саюзнай навукова-тэхнічнай праграмы "Комплекс-СД". Абмеркаваны пытанні кантактаў беларускіх і расійскіх арганізацый па стварэнню сумеснай навукова-тэхнічнай прадукцыі ў рамках названых праграм, а таксама перспектывы стварэння арбітальных груповак маларазмерных касмічных апаратаў у інтарэсах вырашэння задач дыстанцыйнага зандавання Зямлі.


Возврат к списку


       




© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс