Сёння 18 лістапада 2021г. праходзіць ХХ Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя

Сёння 18 лістапада 2021г. праходзіць ХХ Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя


18.11.2021

18 лістапада 2021 г. НАН Беларусі сумесна з ДКНТ праводзяць штогадовую ХХ Міжнародную навукова-тэхнічную канферэнцыю "Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі" (РІНТІ-2021).

Канферэнцыя РІНТІ-2021 арганізуецца Аб'яднаным інстытутам праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (АІПІ НАН Беларусі) сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА), Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай ДКНТ, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Мэта канферэнцыі – аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы НТІ ў Рэспубліцы Беларусь і за мяжой, а таксама пытанняў распрацоўкі новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства (ІТ-краіны) , ІТ-дзяржавы), стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:
1. Навукова-метадычнае, інфармацыйнае, тэхналагічнае і прававое забеспячэнне развіцця лічбавай трансфармацыі.
2. Аўтаматызаваныя сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
3. Бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі. Публікацыйная актыўнасць.
4. Штучны інтэлект і кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі.

Пачатак пленарнага пасяджэння - 10.00, 18.11.2021.

Месца правядзення - АІПІ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 6); ЦНБ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 15).

Анлайн-трансляцыя: https://edumeet.basnet.by/section1.

Праграма і іншая інфармацыя аб канферэнцыі на сайце http://opac.bas-net.by/opacpage/rinti/

Канферэнцыя праводзіцца ва ўмовах захавання масачнага рэжыму.

РИНТИ-2021 РИНТИ-2021

Возврат к списку


       




© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс