Нацыянальная бібліятэка Беларусі (далей - НББ), як галоўная бібліятэчная ўстанова краіны і арганізатар Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, звяртае Вашу ўвагу на ўнікальную магчымасць для беларускіх навукоўцаў - адмену або зніжэнне аплаты за апрацоўку артыкулаў (АРС - англ, article processing charges) пры іх публікацыі ў вядучых навуковых часопісах адкрытага доступу.
Міжнародны кансорцыум бібліятэк EIFL падпісаў пагаднення з многімі выдавецтвамі па адмене або зніжэнні аплаты АРС ў часопісах адкрытага доступу. НББ, як партнёр EIFL, рассылае спіс такіх часопісаў (больш за 1200). Ён даступны на партале НББ у раздзеле "Рэсурсы адкрытага доступу» (інфармацыя для аўтараў), па спасылцы (https://www.nlb.by/content/novosti/2021/bel_20APC.xlsx).
Звяртаем увагу на тое, што публікацыі вынікаў навуковых даследаванняў у часопісах адкрытага доступу (Open Access) могуць спрыяць росту індэкса цытуемасці беларускіх вучоных за мяжой, павышэнню іміджу беларускай навукі ў міжнароднай інфармацыйнай прасторы. Больш падрабязна азнаёміцца з магчымасцямі публікацый у вядучых навуковых часопісах адкрытага доступу можна на вэбінары, які арганізуе НББ 2021/04/19. Для ўдзелу ў вэбінары неабходна зарэгістрыравацца на партале НББ па спасылцы (https://conference.nlb.by/webinarOpenAccess2021/).
Запрашаем вучоных і даследчыкаў скарыстацца такой магчымасцю.